У Саколцы адзначылі свята Купалы



Трэці раз запар над Сакольскім залівам адбылося мерапрыемства пры беларускіх песнях.

Сёлета Сакольскае стараства падпісала паразуменне з Беларускім грамадска-культурным таварыствам (БГКТ). Гэта гарант, што свята Купалы ў Саколцы стане пастаянным мерапрыемствам у культурным каляндары года, – пра гэта паведаміў намеснік старшыні Сакольскага павета Юрка Беламызы.

На сакольскай купальночцы выступілі гурты з Сакольшчыны, Гайнаўшчыны ды гасці з Менска.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі