У Саколцы маржы святкавалі Тлусты чацвер



Купаліся ў ледзяной вадзе і елі пончыкі. Ужо традыцыйна падляшскія маржы адзначылі ў Саколцы Тлусты чацвер. Тут ля мясцовага возера сабраліся аматары купання ў халоднай вадзе з цэлага ваяводства. Перад уваходам ў ваду ў межах падрыхтоўкі маржы перацягвалі канат, гралі ў волейбол і спявалі песні.

DSC06083

Ян Харлан, кіраўнік сакольскіх маржоў: Спачатку нас было 5-10 чалавек. З намі маржаваў сакольскі пекар, які мае ўласную пякарню. Прыйшоў Тлусты чацвер і ён напёк цэлую скрынку пончыкаў. Мы выразалі палонку і елі ў ёй пончыкі.  Зрабілі такую першую імпрэзу. А зараз  Саколцы  збіраецца вельмі шмат людзей.

– Сем дзён чакаю, калі будзем плаваць. А пасля плаваем, як рыбы!

– Некаторыя толькі раз акунаюцца, камусьці вельмі холадна, трасуцца, баяцца да вады падысці. А мне гэта было вельмі цікава. Лічу, што гэта вельмі карысна для здароўя. Маржы менш хварэюць.

У халодную ваду сакольскага возера ўвайшлі сёлета каля 200 чалавек. У чарговую нядзелю падляшскія маржы сустракаюцца ў Сямятычах.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Саколка

Фота аўтара