У Саколцы прайшлі дэбаты кандыдатаў на пасаду бургамістра



Гаварылі пра барацьбу з беспрацоўем, гарадскія інвестыцый і магчымасці развіцця гміны. Прайшлі выбарчыя дэбаты кандыдатаў на пасаду бургамістра Саколкі. Кафэ “Ліра”, у якой праходзіла дыскусія, была запоўненая да апошняга месца. У другім туры выбараў за пасаду бургамістра Саколкі змагацца будзе Пятро Буйвіцкі з “Права і Справядлівасці” і Эва Кулікоўская – кандыдатка з Польскай сялянскай партыі.

DSC04734

Пятро Буйвіцкі: Ведаю, што гэта вельмі складаная праца, але ў мяне ёсць усе падставы лічыць, што я  змагу кіраваць гмінай бліжэйшы тэрмін.

Эва Кулікоўская: Што я магу даць? Настойлівасць, дасведчанасць, цвёрдасць і запал у тым, што раблю.

– Родная зямля, наша Бацькаўшчына нам дапамагаюць. І надалей дапамагаць будуць роднай Саколцы і яе жыхарам. Запрашаем галасаваць.

У час амаль трохгадзінных дэбатаў кожны з прысутных выборшчыкаў меў магчымасць выказаць уласныя думкі наконт набалелых пытанняў, паразважаць пра будучыню гмін і прапанаваць свае ўласныя спосабы вырашэння праблемаў.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара