У Санкт-Пецярбургу будуць задарма хаваць памерлых ад каронавірусу



Рытуальныя кампаніі, якія ўваходзяць у асацыяцыю прадпрыемстваў пахавальнай галіны Санкт-Пецярбургу, з 12 ліпеня будуць бясплатна перавозіць з моргу на могілкі і хаваць памерлых ад COVID-19. Пра гэта паведаміў выданню «Фонтанка» прэзідэнт асацыяцыі Валерый Ларкін. Сваякам трэба будзе заплаціць за саму труну і вянкі. У галіне спадзяюцца, што такія захады знізяць нагрузку на крэматорый. «Крэматорый працуе цяпер на поўную магутнасць — усе 14 печаў задзейнічаныя, але замест 120 чалавек туды вязуць па 360 штодня, хоць цяпер і пайшло зніжэнне», — дадаў ён.

9 ліпеня «Фонтанка» пісала, што крэматорый Санкт-Пецярбургу перагружаны. З прычыны высокай смяротнасьці труны стаяць на спякоце па некалькі дзён. У ГУП «Рытуальныя паслугі» запэўніваюць, што сітуацыя ўжо нармалізуецца.

Фота: smolenskoe-spb.ru