У Сейме – дыскусія пра змены ў законе аб нацыянальных меншасцях



У апошні момант і ў атмасферы спрэчак. Сеймавая камісія па справах нацыянальных меншасцяў прапануе змены ў законе аб нацыянальных і этнічных меншасцях. Аднак не ўсе іх падтрымліваюць. Супраць – дэпутаты партыі „Права і справядлівасць”. Да таго ж застаецца вельмі кароткі тэрмін, каб прыняць праект зменаў яшчэ ў гэтым дэпутацкім тэрміне. Гаворыць віцэ-міністар міністэрства Адміністрацыі і лічбавізацыі Станіслаў Гускоўскі:

– Калі Сенат не ўнясе паправак, то можа атрымацца. А калі захоча ўнесці, то можа з’явіцца праблема.

Дэпутат ад партыі “Права і справядліваць” Дарота Арцішэўская-Мілеўчык:

– Ёсць закон, які датычны нацыянальнай меншасці. І ў сувязі з тым, што ён добра функцыянуе, то павінен застацца без зменаў.

Дэпутат “Грамадзянскай платформы” Аляксандр Сасна:

– Кожны закон, які хоча дапамаць нацыянальным меншасцям, выклікае насцярогу, яны думаюць, што гэта пагроза для большасці, для ўсёй Польшчы.

Намеснік старшыні камісіі “Нямецкая меншасць” Рышард Галла:

– У некаторых месца пункты закона былі малачытэльныя. Часта былі шматмесячныя дыскусіі адносна таго, хто можа рэпрэзентаваць данную меншасць у агульнай камісіі. Ёсць таксама ідэя адносна пашырэння дапаможнай мовы на ўзроўнях паветаў.

Змены прапанаваліся прадстаўнікамі меншасных арганізацыяў, а праект падрыхтавалі дэпутаты. Сеймавая камісія ў галасаванні прыняла прапановы зменаў у законе аб нацыянальных і этнічных меншасцях. Заўтра пройдзе чытанне праекту на сеймавым пасяджэнні.

Радаслаў Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]