У Спічках адкрылі новапабудаваны вясковы клуб



450 тысяч злотых каштавала будаўніцтва новага вясковага клуба ў мясцовасці Спічкі, што ў Арлянскай гміне. Інвестыцыю гміна поўнасцю прафінансавала з уласнага бюджэта.

Кажа войт гміны Орля Пятро Сэльвэсюк:

– Рада гміна на маю прапанову прыняла рашэнне, каб пабудаваць новы клуб. І вось закончыўся двухгадовы працэс будаўніцтва. Гэта апошні клуб у гміне, які патрабаваў фінансавання, такім чынам працэс будаўніцва і рамонту клубаў у гміне закончаны. А гэты клуб патрэбны, бо калі яго няма, то няма дзе і сустрэцца.  

Святліца адкрылася і асвяцілася ў прысутнасці ўладаў гміны ды Бельскага павета, а таксама жыхароў гміны. Рамонт існуючай святліцы не быў магчымы па тэхнічна-юрыдычных прычынах.

Заўтра, у нядзелю 30 верасня, пройдзе першы футбольны матч на перабудаванай спартовай пляцоўцы “Лясны стадыён” у вёсцы Кошэлі. У 15 гадзін гаспадар ГКП Орля падыме каманду “Гусар” Нурэц.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара