У спісе кандыдатаў у парламент ад Кукіза ёсць месца для беларусаў
Чалавек, звязаны з польскім нацыяналістычным рухам, будзе падляшскай “адзінкай” у польскі Сойм ад камітэта Паўла Кукіза.
Гэта Адам Андрушкевіч – старшыня моладзевай арганізацыі Młodzież Wszechpolska. Ад імя Руху Кукіза стартуюць таксама былы бургамістр Граева Адам Келчэўскі ды самая лепшая студэнтка Польшчы 2008 года Дамініка Ёч.
У выбарчым спісе, як гэта ні дзіўна, знойдзецца таксама месца для прадстаўніка беларускай меншасці, кажа “адзінка” ад Кукіза Адам Андрушкевіч:
– Размаўляем з прадстаўнікамі беларускай меншасці на Падляшшы, асобамі праваслаўнага веравызнання. Мяркую, што іх прадстаўнік таксама атрымае месца ў спісе.
Хто гэта будзе, даведаемся, калі выбарчыя спісы будуць зацверджаны цэнтральнымі ўладам Руху Кукіза. Выбары ў польскі парламент адбудуцца 25 кастрычніка.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара