У Студзіводах распавялі пра род Сегеневічаў



У мясцовым Музеі малой бацькаўшчыны прэзентавалі гістарычныя даклады, прысвечаныя першым уладальнікам мясцовасці, Сегеневічам. Свае лекцыі зачыталі дасладчыкі з Беласточчыны ды Варшавы. Падчас імпрэзы выступіў між іншым прафесар Антон Мірановіч з Універсітэту ў Беластоку.

«Мой даклад быў прысвечаны cтану роду Сегеневічаў у канцы ХV ды на пачатку ХVІ стагоддзяў», кажа даследчык:

– У 1514 годзе Іван Сегеневіч атрымаў Студзіводы ва ўласнасць. Гэта было пацверджана каралём, які ў Вільні даў згоду на карыстанне і да канца жыцця валоданне Студзіводамі для Івана Сегеневіча.

У рамках падзеі «Студзіводы Сегеневічаў» прэзентавалі таксама новы 55-ты нумар «Бельского Гостінця», паказалі спектакль «Прытулак памяці», аўтарства Ларысы і Алекандра Быцькаў, прысвечаны палесскаму скульптару Міколу Тарасюку, ды прайшла сустрэча з разьбяром Анатолем Турковым. Мерапрыемства адбылося ў рамках Еўрапейскіх дзён спадчыны.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Студзіводы

Фота аўтара