У суботу на тэрыторыю Польшчы спрабавала трапіць каля 50 чалавек



Літоўскія памежнікі паведамілі пра 22 стрэлы з беларускага боку мяжы, палякі – пра аднаго параненага вайскоўца. Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы не валодае інфармацыяй, чаму з беларускага боку гучалі стрэлы. Самі літоўцы баявую зброю не прымянялі.

На беларуска-польскай мяжы таксама было неспакойна. Каля Чарэмхі група з прыблізна 50 мігрантаў спрабавала прарваць рэдут і параніла каменем твар аднаму вайскоўцу, аднак штурм спынілі польскія памежнікі. Вайскоўцу аказалі дапамогу.