У Супраслі чыталі „Баладзіну” Юльюша Славацкага



У Супраслі чыталі „Баладзіну” Юльюша Славацкага. У межах 9-га Нацыянальнага чытання ва ўсёй Польшчы прайшло шэраг мерапрыемстваў, падчас якіх вядомыя постаці чыталі класіка польскай літаратуры Юльюша Славацкага.

„Дзякуючы такім акцыям чытачы больш ахвотна звяртаюцца да класічнай літаратуры”, – азначыла дырэктар „Падляшскай ксёнжніцы” Ялянта Гадэк:

– Назіраем з года ў год, што гэтыя творы, якія выбіраюць для Нацыянальнага чытання, з ахвотай пазычаюць перад і пасля яго. Дзякуючы таму, што гэтыя літаратурныя творы рэкламуюцца на працягу некалькіх дзён, яны атрымліваюць новае жыццё.

„Кнігай 10-га Нацыянальнага чытання, якое будзе арганізавана ў 2021 годзе, стане „Маральнасць пані Дульскай” Габріелы Запольскай”, – абвясціў прэзідэнт Анджэй Дуда.

 

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя