У Супраслі пачынаецца першы фестываль «Палітра падляшскіх культур»



Канцэрты гуртоў нацыянальных меншасцей, рэгіянальная кухня і танцы. У Супраслі пачынаецца першы фестываль «Палітра падляшскіх культур».

Свае традыцыі пакажуць нацменшасці, якія пражываюць на Падляшшы. Выступяць між іншым беларускія гурты ILO&Friends, Ostrov ды эстрадны калектыў «Прымакі». Заспявае таксама фальклорны калектыў «Жэмэрва». Фестываль пачынаецца ўжо сёння, 18 жніўня, на плошчы Касцюшкі ў Супраслі.

Кажа дырэктар Ваяводскага асяродка анімацыі культуры Цэзары Мелько:

Гэта імпрэза, якая прадстаўляе прыгажосць нашых нацыянальных мсеншасцяў. Мы запланавалі шмат падзей. Пачнём выступам гуртоў Ostrov і ILO&Friends, а такксама зорка вечара — Enej.

Канцэрт на плошчы Касцюшкі ў Супраслі пачынаецца ў 18 гадзін. Ужо заўтра, 19 жніўня, з 12 гадзіны можна павучыцца габрэйскім танцам, прыгатаваць прысмакі літоўскай кухні і пабачыць як калісь у Вялікім Княстве Літоўскім варылася піва. Майстар-класы і паказы адбудуцца ў Цэнтры культуры ў Супраслі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя