У Супраслі правядуць рэферэндум



24 красавіка адбудзецца рэферэндум адносна адклікання бурмістра Супрасля Радаслава Дабравольскага. Ініцыятарамі рэферэндума з’яўляюцца жыхары Грабаўкі і акалічных вёсак, якія хацелі аддзялення гэтых тэрыторый Супрасля. Бурмістр Дабравольскі быў праціўнікам стварэння гміны Грабаўка.

DSC03457

Нашыя тэрыторыі недафінансаваныя, а бурмістр рэалізуе інвестыцыі толькі ў самім Супраслі, кажа солтыс Засценак Павел Каранкевіч:

– Падзел сродкаў у бюджэце на 2016 год, падзел усіх інвестыцый паказвае нам, што некаторыя інвестыцыі з’яўляюцца для бурмістра прыярытэтнымі, а іншыя няхай пачакаюць 5-7 гадоў, калі людзей тут ужо не будзе.

Радаслаў Дабравольскі абяцае яшчэ ў гэтым годзе правесці рамонт дарог і пабудаваць каналізацыю. У бюджэце на 2016 год прызначана 6 мільёнаў злотых на інвестыцыі ў Грабаўцы. Няма патрэбы спяшацца з падзелам гміны, бо абедзве часткі яшчэ не падрыхтаваныя да самастойнага існавання, дадае Дабравольскі:

– Толькі ад пэўнай згоды, ад нейкага паразумення, перадусім забеспячэння гэтай старай часткі, бо калі кажам пра канчатковыя дзеянні звязаныя з падзелам гміны, то трэба стварыць гаспадарчую базу для гэтай часткі не звязанай з Беластокам.

Каб галасаванне было правамоцным, трэба, каб у ім прыняло ўдзел 2918 чалавек.

DSC03458

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара