У Супраслі прэзентавалі кнігу «Партызаны. Журналісты на прыцэле Лукашэнкі»
20 рэпартажаў, іх напісалі 29 польскіх журналістаў на 300 старонках. У Супраслі на Падляшшы прэзентавалі кнігу «Партызаны. Журналісты на прыцэле Лукашэнкі» (па-польску: „Partyzanci. Dziennikarze na celowniku Łukaszenki”).
Гэта гісторыі беларускіх журналістаў, якія знаходзяцца за кратамі, альбо пацярпелі ад уладаў. Праект дабрачынны, усе сабраныя сродкі пойдуць для дапамогі рэпрэсаваным беларускім журналістам. Сярод аўтараў выдання вядомая польская тэлежурналістка Марыя Пшэломец.
– Што могуць зрабіць журналісты? Важна, каб палякі ўсведамлялі, што дзеецца ў Беларусі і як жахліва, што дзеецца ў Беларусі. І гэта бадай што мэта гэтай кнігі. Жэст салідарнасці з беларускімі журналістамі. Маю надзею, што гэта і якаясць фанансавая дапамога, але перадусім гэта я называю абуджэннем сумлення.
Анна Дынэр, Польскі інстытут міжнародных спраў: Відавочна, што такія кнігі вельмі патрэбныя, яны выразна паказваюць чытачам, якая цяжкая гэта сітуацыя. І гэта краіна, з якой Польшча мая супольную мяжу. З другога боку гэта можа уражлівіць чытачоў на тое, як інакш трэба дапамагаць, а можна дапамагаць хаця б праз беларускія арганізацыі, якія дзейнічаюць у Польшчы.
У зняволенні зараз 27 прадстаўнікоў беларускіх СМІ, а было 31. 19 жніўня пасля амаль 8 месяцаў за кратамі выйшлі на волю сябры «Прэс-клюбу» Юлія Слуцкая, Пётар Слуцкі, Сяргей Альшэўскі і Ала Шарко.
Цалкам матэрыял:
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
