У Сямятычах прайшлі міжнародныя кірмаш ды фэст



Над вадасховішчам у Сямятычах прайшло падвойнае мерапрыемства: 12 Міжнародны сямятыцкі кірмаш памежжа ды прымеркаваны да кірмашу 6 Міжнародны фестываль «Культура без межаў».

Паказалі сябе калектывы з Польшчы ды іншых краін, як Беларусь ці Боснія і Герцагавіна.

«На кірмашы тавары паказала каля 90 удзельнікаў, кажа бурмістр Сямятыч Пётр Сіняковіч было б і больш, калі б працаваў Малы памежны рух»:

Малы памежны рух ажывіў бы усю ўсходнюю Польшчу. Патэнцыял, якія мае Беларусь, які маюць нашы жыхары, што жывуць тут, ля мяжы, — вялізны. Можна паглядзець, як такая сітуацыя развівалася ля заходняй мяжы. У ўпэўнены, што раней ці пазней гэты малы памежны рух увядуць і мы будзем без віз ездзіць у Беларусь і беларусы змогуць ездзіць да нас. Магчыма, прыйдзецца крыху пачакаць, але я ўпэўнены, што гэта вельмі патрэбна і што мы дачакаемся.

Сямятычы афіцыйна супрацоўнічаюць з беларускім горадам Паставы. Сёлета афіцыйнае супрацоўніцтва будзе наладжанае таксама з Кобрынам.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя