У ТЛЦ на мяжы ў Брузгах застаюцца 713 мігрантаў



У лагістычным цэнтры ў Брузгах ля мяжы Беларусі і Польшчы знаходзяцца 713 мігрантаў, у тым ліку больш за 270 дзяцей. Такія лічбы сёння, 8 лютага, назваў начальнік УУС Гарадзенскага аблвыканкама Дзмітрый Разенкоў.

«Цяпер тут знаходзяцца 713 чалавек, з якіх больш за 270 – дзеці», – цытуе яго БелТА.

Начальнік УУС дадаў, што ім забяспечана харчаванне, медыцынскае абслугоўванне. Мігранты мыюцца ў палявой лазні. Дзяржагенцтва піша, што замежнікі працягваюць спадзявацца трапіць у ЕЗ, хаця ім і прапаноўвалі застацца ў Беларусі.

У снежні называлася меншая лічба. Тады гаворка ішла пра тое, што ў ТЛЦ размешчана больш за 600 чалавек. У канцы студзеня ў Беларускім Чырвоным Крыжы назвалі лічбу больш за 700 чалавек, паведамляе reform.by.

[manual_related_posts]