У Цярэспалі пройдзе канцэрт беларускай песні



Канцэрт беларускай песні адбудзецца ў Гарадскім парку Цярэспаля 13 жніўня. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі Гарадскога дома культуры ў Цярэспалі ў афіцыйным прэс-рэлізе. Каментуе дырэктар ГДК Анна Пятрусік:

Я думаю, што гэта служыць узаемнаму пазнаванню і узмацненню звычайных міжчалавечых сувязяў.

Лукаш Пагажэльскі, супрацоўнік Гарадскога цэнтра культуры ў Цярэспалі:

Паводле мяне сэнс у тым, што вельмі файна сустрэцца, паразмаўляць, паслухаць. Важны сам факт сустрэчы.

Сярод запрошаных гасцей — спявачка Ангеліна Піпер, ансамблі «Фантазія», «Авацыя» і іншыя. Арганізатарамі канцэрта акрамя ГДК выступілі бургамістр і рада Цярэспаля. Пачатак імпрэзы а 15-й гадзіне па-польскім часе.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Цярэспаль