У ваколіцах Гарадка выяўлена нелегальная кропка самагонаварэння



Супрацоўнікі Падляшскай мытна-падатковай службы ліквідавалі нелегальную вытворчасць самагону, якая знаходзілася ў лесе ў ваколіцах Гарадка, што на Беласточчыне. Былі канфіскаваны пралады для вырабу самагону і некалькі дзясяткаў літраў гатовага прадукту.

Кажа сакратар прэс-службы Падляшскай мытна-падатковай службы Мацей Чарнецкі:

– Супрацоўнікі Падляшскай мытна-падатковай службы высветлілі, што ў лесе ў ваколіцах Гарадка знаходзіцца нелегальны самагонны апарат, на якім вырабляюць нелегальны алкаголь.Супрацоўнікі выявілі на месцы 57-гадовага мужчыну, а таксама катлы, адмысловыя ёмістасці, адстойнікі ды некалькі дзясяткаў літраў вырабленага 50% самагону.

Супраць вырабніка самагону супрацоўнікі Падляшскай мытна-падатковай службы пачалі справу. Самагон і прылады для яго вырабу канфіскаваныя. Мужчыну чакае суд.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота podlaskie.kas.gov.pl