У варшаўскім Беларускім Доме адбылася творчая сустрэча з Аляксандрам Тамковічам
Кніга пра тых, хто не здрадзіў сваім прынцыпам. У варшаўскім Беларускім Доме адбылася творчая сустрэча з Аляксандрам Тамковічам. Пісьменнік запрэзентаваў сваю новую кнігу „Мазаіка жыцця”. Выданне распавядае пра жыццёвыя дарогі людзей творчасці і культуры – усяго 31 гісторыя.
Выданне суправаджаецца больш як 400-амі фота з сямейных альбомаў герояў. Кніга складаецца з біяграфічных артыкулаў, зробленых у розныя часы і ў розным фармаце.
Згодна з алфавітным парадкам, першай у кнізе стаіць гісторыя набелісткі Святланы Алексіевіч, потым – старшыні ТБМ і чальца Палаты Прадстаўнікоў Алены Анісім, а на трэцім месцы – пісьменнік Алесь Аркуш.
Гаворыць Алякснадр Тамковіч:
— Алексіевіч заўсёды, у любым алфавіце на літару «А» і таму Алексіевіч заўсёды першая будзе. Анісім і Аркуш таксама на «А». Я нікога з далейшых не хачу пакрыўдзіць, бо там усе — знакамітыя людзі.
“Мазаіка жыцця” з’яўляецца працягам энцыклапедыі “Найноўшай гісторыі ў асобах”. Аляксандр Тамковіч дадае, што хоча занатаваць як мага больш біяграфій славутых беларусаў для будучых пакаленняў.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя
