У Варшаве адбудзецца беларускі бізнес-форум



Беларускі бізнес-форум адбудзецца ў Варшаве ўжо літаральна праз некалькі дзён, 27-28 кастрычніка.

Жывое мерапрыемства пройдзе ў зале каціровак Варшаўскай фондавай біржы, таксама адбудзецца анлайн-трансляцыя на Youtube, – распавёў віцэ-прэзідэнт ABBA, сябра эканамічнай каманды Святланы Ціханоўскай Мікалай Пракоф’еў:

 Мэтаў мерапрыемства некалькі, адна з якіх – гэта ўтварыць бізнес-дыяспару ў замежжы. Другая – дапамагчы бізнесу, які рэлакаваўся. Дапамога патрэбная даволі аб’ёмная, можна сказаць усеабдымная, таму што гэта і навучанне нормам вядзення бізнесу на тэрыторыі, дзе апынуўся той самы рэлакаваны бізнесмен.

На форуме хочуць аб’яднаць Беларускую бізнес-дыяспару і стварыць магчымасці для нэтворкінга, працягнуць дыялог з афіцыйнымі асобамі Польшчы і Еўрапейскага звязу аб падтрымцы беларускага бізнесу і паказаць патэнцыял беларускага бізнесу для еўрапейскай эканомікі і эканомікі Беларусі пасля Лукашэнкі.

Беларускае Радыё Рацыя