У Варшаве адбудзецца публічная чытка п’есы, прысвечанай беларускаму палітычнаму крызісу



Ужо заўтра, 1 снежня, у Варшаве пяць дзяўчын з Берасця правядуць чытку п’есы „Хрыбет”. Мерапрыемства пройдзе ў пабе Beer Station Centrum. Падзея прысвечана беларускаму палітычнаму крызісу. Па выніках запланаваная дыскусія, – распавяла рэжысэрка Анастасія Дзядзішчава:

– Ініцыятыва належыць мне і нашай творчай камандзе. Гэта пяць дзяўчын, якія зараз жывуць у Варшаве, мы ўсе з Беларусі, з Берасця. Але зараз апынуліся тут, у адной лодцы. І вырашылі арганізаваць мерапрыемства. Мая была прапанова. Дзяўчаты падтрымалі. Мы адразу пачалі рабіць кродкі да рэалізацыі. І вось ужо падашлі к фіналу.

Аўтарства п’есы належыць беларускаму драматургу Noname67. Твор напісаны ў 2021 годзе, сам творца палічыў неабходным не называць сваё імя.

Беларускае Радыё Рацыя