У Варшаве адбудзецца сустрэча Беларускай супольнасці бізнесменаў



Ужо сёння, 26 мая, у Варшаве адбудзецца сустрэча Беларускай супольнасці бізнесменаў. «PESEL», «CEIDG», «ZUS» «Meldunek». Значэнне такіх словаў і іх прымяненне абмяркуе з паўсотні бізнесоўцаў, а таксама паразважае і абмяняецца досведам на тэму рэгістрацыі фірмаў, атмасферы прадпрымальніцтва ў Польшчы і ў Беларусі.

Аляксандр Кныровіч

Распавёў адзін з галоўных арганізатараў, бізнесоўца, ютуб-блогер Аляксандр Кныровіч:

– Мы праводзім сустрэчу для прадстаўнікоў беларускага бізнесу ў замежжы ў памяшканні “Прэс-клуба”. Гэта будзе імпрэза не ў класічным фармаце, калі ёсць выступоўцы, і людзі ў залі  іх уважліва слухаюць. Мы хочам зладзіць імпрэзу, дзе было б шмат узаемных зносінаў. Таму ў нас ёсць чатыры спікеры на чатыры тэмы, якія цікавыя ўсім прадпрымальнікам, можа, і тым, хто захоча стаць прадпрымальнікамі.

Мерапрыемства пачнецца а 18-ай гадзіне па польскі часе ў Venture Café, па вуліцы Chmielna 73. Удзел – па папярэдняй рэгістрацыі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]