У Варшаве адбылася чарговая акцыя салідарнасці



Беларусы Варшавы абнавілі мурал каля беларускай амбасады. На ім партрэты забітых дыктатарскім рэжымам і партрэты палітвязняў. Самы вялікі з іх – партрэт Рамана Бандарэнкі.

Акцыя доўжылася дзве гадзіны. Пранікнёныя выступы людзей, спеў і музыка першай скрыпкі беларускіх пратэстаў 2020 года Таццяны Грыневіч-Матафонавай нікога не пакінулі абыякавымі. Цвіком акцыі стала прамова Наталлі Басалыгі-Гарачкі пра палітвязняў:

– Колькі грамадзян Беларусі зараз за кратамі, мы не ведаем усіх імён, мы не ведаем колькасці тых, хто зараз у закладніках у Лукашэнкі. Мы ведаем на што ён бярэ гэтых закладнікаў, ён гандлюе нашымі грамадзянамі, годнымі грамадзянамі Беларусі. Я падтрымліваю гэтую петыцыю і мы будзем яе падпісваць. Трэба прызнаць урад Лукашэнкі нелегітымным.

На акцыі прысутнічаў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, які прызваў падпісваць петыцыю супраць прызнання легітымнасці Лукашэнкі і яго ўраду.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя