У Варшаве адбылася імша памяці Вітольда Ашурка



У касцёле святога Аляксандра ў Варшаве адбылася імша з нагоды гадавіны смерці беларускага народнага героя Вітольда Ашурка.

Ён загінуў у турме пры невысветленых абставінах, хоць блізкія і знаёмыя Ашурка ўпэўнены, што яго забілі, кажа журналіст „Белсату” Вітаўт Сіўчык:

– Знаёмыя Вітольда гаварылі, мала таго, што людзей саджаюць проста так за нішто, за краты кідаюць на гады, Вітольда на 5-ць асудзіў вось гэты так званы суддзя Максім Філатаў, не толькі кідаюць за краты, але і не даюць нават выйсці жывым з-за гэтых кратаў. Гэта страшэнная трагедыя, гэта боль усёй Беларусі. Вітольд гэта наш сапраўды анёл-ваяр, які з’яўляецца сапраўдным нацыянальным героем.

Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Службу вёў ксёндз Вячаслаў Барок. Пасля імшы прысутныя на службе з плакатамі і бел-чырвона-белымі сцягамі калонай прайшлі па вуліцах Варшавы да месца акцыі ў памяць Вітольда Ашурка і падтрымку палітвязняў.

Вітаўт Сіўчык

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]