У Варшаве паказлі фільм пра пратэсты ў Беларусі



Фільм “Кураж” беларускага рэжысера Аляксея Палуяна паказалі ў Варшаве. Стужка прысвечана пратэстам пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Паглядзець яе прыйшлі не толькі беларусы. Мікіта з Кіева кажа, што фільм нагадаў яму тэму Майдана:

„Вельмі страшная сітуацыя. Я ўяўляю што бы было, калі б ва Ўкраіне засталася папярэдняя ўлада, вельмі эмацыйна гэта ўсё ўспрымаецца. Калі з Расеяй усё зразумела, і там беспрасветна, то былі надзеі, што ў Беларусі нешта можа змяніцца, што беларусы выйшлі на пратэсты, і змогуць нешта змяніць, але да гэтага часу вынікаў няма. Мы спадзяемся, што нешта зменіцца”.

Фільм “Кураж” быў прадэманстраваны ў межах фестывалю Millenium Docs against gravity. Яго паўторны паказ адбудзецца сёмага верасня а 20:15 у Кінатэцы, што у варшаўскім Палацы навукі і культуры.

Беларускае Радыё Рацыя