У Варшаве пікетавалі беларускую Амбасаду



Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся пад сценамі беларускай Амбасады ў Варшаве. Удзельнікі прыйшлі выказаць сваю салідарнасць з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі. Удзельнік акцыі Аляксандр Ланеўскі зазначае, што палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца:

– Учора, напрыклад, Мікалай Дзядок, знаны палітзняволены, беларускі анархіст, засуджаны на дадатковы год вязніцы, год зняволення. Акцыя мае на мэце дадаць веры актывістам, якія знаходзяцца ў вязніцы, веры пра тое, што іх справа жыве, і пра тое, што яны сядзяць недарэмна.

Мерапрыемства было арганізавана Чорным Анархічным Крыжам у Варшаве, а таксама беларускімі анархістамі.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.