У Варшаве прайшла акцыя прымеркаваная да дня нараджэння Статкевіча



Каля беларускай амбасады ў Варшаве прайшла акцыя ў гонар дня нараджэння лідара партыі „Народная Грамада”, палітвязня Мікалая Статкевіча. Яму споўнілася 65 гадоў.

Арганізавалі акцыю сябры партыі ў Варшаве. Распачала акцыю кандыдат пратэсту па стратэгіі Статкевіча Алена Давыдава зваротам да работнікаў амбасады:

– Работнікі псеўдаамбасады, вы з’яўляецеся пасобнікамі гэтага рэжыму.

Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

З Вільні на акцыю завітала сябра прэзідыуму Народнай Грамады, кандыдат пратэсту, давераная асоба Святланы Ціханоўскай Вераніка Мішчанка. Яна папярэдзіла амбасадараў аб салідарнай адказнасці за рэпрэсіі з нелегітымным Лукашэнкам.

Бел-чырвона-белыя сцягі, музыка пратэстаў, партрэты Мікалая Статкевіча і іншых палітвязняў, прыгожы торт, якім частаваліся ўдзельнікі ў канцы акцыі.

Беларускае Радыё Рацыя