У Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з Украінай



У Варшаве на Пляцы Дэфіляд каля Тэатра Студыі прайшла чарговая акцыя ў падтрымку Украіны і салідарнасці з яе народам. На акцыі гаварылася пра сітуацыю ва Украіне, патрэбную ваенную дапамогу, матэрыяльную для будучай адбудовы разбуранай краіны і рэпарацыі ад краін-удзельніц агрэсіі, найперш ад Пуціна.

Такія акцыі вельмі важныя для перамогі Украіны і ўкраінцаў, кажа Вячаслаў Сіўчык з Руху Салідарнасці „Разам”:

Вельмі добра, што такія акцыі штодзень адбываюцца ў Варшаве. На гэтай акцыі салідарнасць палякаў, украінцаў, беларусаў, якія прыйшлі на гэтую акцыю, яна скіравана менавіта на тое, каб Расейская Федэрацыя атрымала паразу ва Украіне. Бо тое, што там робяць акупанты, гэта проста немагчыма. Тое, што ў 21 стагоддзі такія рэчы адбываюцца – гэта проста страшна.

Рэпартаж слухайце ў далучаным файле.

На акцыі луналі польскія, беларускія і ўкраінскія сцягі. Былі бачныя шматлікія партрэты прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў руках удзельнікаў, былі і партрэты Пуціна за кратамі.

Беларускае Радыё Рацыя