У Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з Беларуссю



У польскай сталіцы адбыўся мітынг салідарнасці з арыштаванымі ў Беларусі. 

Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся пад сценамі беларускай амбасады, каб выказаць сваё абурэнне рэпрэсіямі. Акцыя была арганізаваная анархічным “Чорным Крыжам”, удзельнікі асабліва акцэнтавалі ўвагу на тым, што некалькі анархістаў ужо атрымалі прысуды:

– Гэта абавязак кожнага з нас – выражаць салідарнасць з затрыманымі беларускімі актывістамі.

Падтрымаць рэпрэсаваных прыйшоў беларускі анархіст Ігар Аліневіч. Былы палітвязень зазначыў, што грамадзяне еўрапейскіх краін даведваюцца, што адбываецца ў Беларусі, і выказваюць сваю салідарнасць і абурэнне:

– Адчуваю вялткую салідарнасць з намі не толькі ў Польшчы, але і ў іншых краінах. Акцыі праходзяць у многіх гарадах, я вельмі цешуся, што людзі з іншых краін так блізка да сэрца прымаюць нашу сітуацыю. Шмат каго абурыла брутальнасць затрымання людзей, неабдуманасць нагодаў. Мы бачым, што людзі ў шоку ад таго, што сотні людзей затрымана прэвентыўна.

Удзельнікі пікету таксама патрабавалі ад уладаў Беларусі адмяніць Дэкрэт №3. “Для народу дармаед – бюракрат, чыноўнік, мент” – такі лозунг маглі пачуць у Варшаве беларускія дыпламаты.

 

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара