У Варшаве прайшла канферэнцыя беларускіх пазаўрадавых арганізацый



Emerging Belarus, пад такой назвай прайшла канферэнцыя беларускіх пазаўрадавых арганізацый. Прадстаўнікі шасці грамадскіх ініцыятыў сустрэліся ў Варшаве. Удзельнікі падрабязна прадставілі дзейнасць сваіх структур. Гаворыць арганізатар сустрэчы, заснавальнік і старшыня «Прэс-клуба», Юлія Слуцкая:

— Трэба паспрабаваць паказаць Захаду тую новую Беларусь, якая ўжо насамрэч нараджаецца. Мы сфакусаваліся на тых, хто ўцягвае ў сваю працу іншыя супольнасці, як напрыклад бізнес, улады, і якія працуюць сучасна, нефармальна, ярка, вірусна.

Яскравым вынікам працы пазаўрадавай арганазіцыі Social Weekend, дзеліцца яе супрацоўнік, Анастасія Вінаградава: — My triton — знакаміты праект. Гэта пратэз рукі. Мы дапамаглі зрабіць прататып, які мінімалізуе выдаткі, бо цяпер вельмі шмат дарагіх пратэзаў, якіх беларусы не могуць сабе дазволіць Мы дапамаглі інжынерам здзейсніць мару для сваіх блізкіх: сабраць першы прататып пратэза.

У канферэнцыі ўдзельнічалі каардынатар праекту Будзьма, Алена Макоўская, стваральнік курсаў Мова Нанова, Глеб Лабадзенка, а таксама заснавальнік дабрачыннага часопісу Імёны, Кацярына Сінюк.

 

Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава