У Варшаве прайшла традыцыйная акцыя салідарнасці з Беларуссю



У цэнтры Варшавы, каля помніка Каперніку, беларусы правялі сваю традыцыйную акцыю салідарнасці з палітвязнямі і тымі, хто жыве пад тэрорам антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі.

Рэпартаж слухайце ў далучаным гукавым файле.

Беларусы выходзяць на акцыі ў любое надвор’е. Да прыкладу, 19 чэрвеня стаяла 30-градусная спёка, але людзі прыйшлі кажа адна з арганізатараў акцыі Марыя:

– Як заўжды падтрымаць тых, хто знаходзіцца зараз у Беларусі. Таксама расказаць людзям, якія праходзяць побач пра тое, што адбываецца ў нашай краіне, што наша краіна – гэта канцлагер.

19 чэрвеня дзень народзінаў палітзняволенай Антаніны Канавалавай, якую таксама публічна павіншавалі па прапанове яе сяброўкі Вольгі:

– Яна зараз адбывае пакаранне ў калоніі ў Гомелі. Асудзілі Антаніну да пяці з паловай год і не так даўно ўнеслі ў спіс тэрарыстаў.

Падтрымаць беларусаў прыйшлі расейскія апазіцыянеры і палітэмігрант з Татарстана Нафіс Кашапаў, якія асудзілі расейскі і беларускі рэжымы за вайну ва Украіне і тэрор у Беларусі.

Паводле Вольгі, мала таго, што Антаніна асуджана без віны больш як на пяць гадоў, дык яе яшчэ ўнеслі ў спіс тэрарыстаў і абмежавалі ў правах.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]