У Варшаве прайшла традыцыйная акцыя салідарнасці



Людзей было не шмат, але акцыя па сваёй тэматыцы і насычанасці была даволі цікавай.

Людзі гаварылі пра палітвязняў і дапамогу ім, пра падзеі ў Беларусі і паводзіны самазванца Лукашэнкі, які змяніў рыторыку па Украіне.

Ганна Федаронак

Але беларусы не здрадзяць забітым, закатаваным, пакалечаным і тым, што сядзяць за кратамі, кажа актывістка і суарганізатарка акцыі Ганна Федаронак:

– Лукашэнка хацеў пераабуцца, але ніхто яму выбачаць не будзе, як ён быў фашыстам, так і застаўся. Садзейнічаў Пуціну ў гэтай вайне, ён такі самы злачынца. Як бы ён не стараўся цяпер рабіць сябе „белым і пухнатым” і хваліць украінскае войска, у яго нічога не атрымаецца.

Рэпартаж слухайце ў далучаным гукавым файле.

Самай яркай часткай акцыі, якая прыцягнула ўвагу мінакоў, стаў перформанс і плакат, які трымала вусатая постаць. На плакаце быў надпіс: „Не замінайце мне катаваць беларускі народ”.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]