У Варшаве прайшоў канцэрт „Help Ukraine”



Дабрачынны фонд „Жыві” зладзіў у Варшаве вялікі канцэрт „Help Ukraine”.

На сцэну выйшлі Кацярына Ваданосава, гурты “Разбітае сэрца пацана”, „Botanic Project” і „Lity Taler”. Акрамя таго, на імпрэзе выступілі заснавальнікі аб’яднання; прадставілі праект валанцёра, які дапамагаў дзецям уцекачоў, а таксама падвялі вынікі працы. Мерапрыемства атрымалася насамрэч насычаным.

Пра тое, чаму ўдзел у такіх падзеях важны для музыкаў, патлумачыла беларуская спявачка Кацярына Ваданосава:

– Мне падаецца гэта вельмі патрэбная ініцыятыва. Яна патрэбная не толькі ўкраінцам, усяму ўкраінскаму народу ці асобным катэгорыям дзеля якіх збіраюцца грошы на гэтых імпрэзах, але і самім выканаўцам таксама. Мне падаецца, што кожны хто аддае часцінку сваёй душы, свайго сэрца на дабрачыннасць, той ніколі не счарсцвее гэтай душой, якімі б высакапарнымі не здаваліся мае словы. Гэта вельмі карысна і для нас у тым ліку.

Сродкі, сабраныя на імпрэзе, будуць пераведзеныя ўкраінцам і беларусам.

Беларускае Радыё Рацыя выступіла інфармацыйным партнёрам падзеі, яго журналістка Марына Савіцкая была вядучай  імпрэзы.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]