У Варшаве працягваецца набор на праект “Жаночае Лідарства”



Заняткі на курсах ладзяцца бясплатна. “Нягледзячы на тое, што азнаямляльная і першая псіхалагічная лекцыі прайшлі ўжо, наперадзе ўдзельнікаў чакае яшчэ шмат чаго цікавага”, – зазначае арганізатарка праекту Марыя Мароз.

– Пачаліся актыўныя размовы ў чаце. Бачу, што гэта важна і патрэбна. Канешне, падзеі ў свеце адбываюцца страшныя, але гэтым праектам можам хаця б невялікую колькасць жанчын аб’яднаць і натхніць пачаць рэалізоўваць свае праекты, свае думкі.

Далучыцца да курсу можна праз спасылку: https://polaris-leader.com/. Між тым, адна выпускніца праекту атрымае фінансавую дапамогу на рэалізацыю свайго праекту.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]