У Варшаве прэзентавалі «Адысею палешука»



У музеі Войска Польскага прадставілі «Адысею палешука». Новая кніга гісторыка Ігара Мельнікава распавядае пра лёс беларуса, які пабываў у ГУЛАГу, потым служыў у арміі Андэрса, а ў выніку апынуўся на эміграцыі, так і не здолеўшы прыехаць на Радзіму.

Вельмі важна падкрэсліваць, што беларусы змагаліся з Гітлерам не толькі ў складзе Савецкай Арміі, а лёс гэтых ветэранаў вельмі часта быў складаным і пакручастым, гаворыць Ігар Мельнікаў:

— Гэтая кніга і пра аднаго чалавека, беларуса з-пад Кобрыншчыны, які змагаўся ў Другім польскі корпусе, але ягоная гісторыя — гэта тыповая гісторыя для ўсіх беларусаў, якія прайшлі выпрабаванні ГУЛАГ-у і Другі польскі корпус. Ён жыў у ЗША, крыху жыў у Вялікабрытаніі пасля Італіі. Набывайце, чытайце кніжку «Адысея палешука».

Кніга была выдадзеная на сродкі самых будучых чытачоў, праз сістэму краўдфандынгу. «Адысея палешука» — гэта ўжо сёмая кніга Ігара Мельнікава пра гісторыю Заходняй Беларусі.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя