У Варшаве пройдзе выстава „Цені будучыні”
У Варшаве з’явілася пляцоўка, якая запрашае беларускіх творцаў да супрацы. Прастора мае назву „Oxplacе”, і ўжо сёння там пройдзе першая мастацкая выстава.

„Свае работы прадэманструе сям’я Мужавых”, – расказвае стваральнік пляцоўкі „Oxplace” Аляксандр Cурынаў:
– Сям’я Канстанцін і Яўгенія Мужавы з’ехалі з-за палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Яны таксама шукаюць сябе тут, як прафесіяналы, работнікі. Выстава патрэбная ў першую чаргу, каб яны мацней унутры сябе адчувалі, што яны ўмеюць тварыць, што яны беларусы. Цяпер чую ад іх: „Не, мы выставу не зробім, на гэта патрэбна шмат грошай. Мы баімся, мы ў новай краіне”. У польшчы, у Варшаве адбудзецца іх першая выстава.
„На падставе гэтай выставы мы падрыхтуем справаздачу, у якой пакажам, што ў Польшчы ёсць таленавітыя беларусы. А каб паказаць гэта не толькі ў Варшаве, але і ў іншых гарадах, нам толькі неабходная дапамога з пляцоўкамі”, – кажа Аляксандр.
Беларускае Радыё Рацыя
