У Варшаве страйкуюць фермеры



У Варшаве адбываецца страйк польскіх фермераў. Больш за тысячу чалавек сабралося пад сценамі будынку Рады міністраў. Фермеры нязгодныя з нізкімі цэнамі на закупку сельскагаспадарчай прадукцыі, бо не могуць выплочваць крэдыты і банкрутуюць.

2015-02-19_Zavalnia_Warszawa_strajk_fermerau_fota1

Фермер з падляшскага Хорашча Адам Межаеўскі каментуе стан сельскай гаспадаркі:

– З выгляду вельмі выдатна, а насамрэч гніе знутры. Цана малака на працягу паўгода была зменшана амаль на 40-50 грошай – гэта вельмі шмат. Каштавала 1злоты 60 грошай, а цяпер знізілася да 1 злотага. Цэны ў крамах засталіся такія ж самыя. Вельмі шмат сельскагаспадарчай прадукцыі прадаецца за бясцэнак.

Маніфестанты патрабуюць ад польскага ўрада, каб ён пачаў клапаціцца пра стан сельскай гаспадаркі Польшчы, і сцвярджаюць, што гатовыя стаяць да канца.

Беларускае Радыё Рацыя, Варшава