У Варшаве з’явіцца летнік па журналістыцы для беларускіх падлеткаў



Майстар-класы ад вядомых карэспандэнтаў, медыйныя лабараторыі, экскурсіі на тэлебачанне… навучэнцаў чакае шмат цікавага. Старт праекту чакаецца 30 чэрвеня.

Пра асаблівасці летніка распавяла яго каардынатар, прадстаўніца “Прэс-клубу” Анастасія Александровіч.

У прэс-клубе мы ладзілі некалькі падобных школ. У Менску, у Бабруйску, у Гародні. Гэтыя школы доўжыліся, напэўна, па паўгода. Мы размаўлялі пра крытычнае мысленне, медыяпісьменнасць, фэйкі, маніпуляцыі, лічбавую бяспеку. Як быць адказным і асэнсаваным спажыўцом інфармацыі. Але таксама займаліся і стварэннем кантэнту. У нас нават ёсць моладзевая рэдакцыя, дзе мы з прадлеткамі вучыліся ствараць медыя, як яно можа працаваць, што такое рэдакцыя, што такое кантэнт-план, як пісаць пасты, як распавядаць гісторыі ў гісторыях у Інстаграме, як трымаць аўдыторыю. Гэта ўсё ў нас ёсць, такі досвед працы з падлеткамі.

Таксама са снежня 2021 па травень 2022 мы ладзілі школу па крытычным мысленні ў Варшаве для падлеткаў з Беларусі. І гэта быў наш такі першы досвед. І мы зразумелі, што ёсць такі попыт, ёсць беларускія падлеткі, ёсць моладзь з Беларусі, якая вымушана з бацькамі распачала новае жыццё ў чужой краіне. Для іх вельмі важна мець сваіх сяброў. Мець свой асяродак, дзе можна камунікаваць. І таму мы вырашылі працягнуць такі досвед і працаваць з моладдзю тут, бо мы разумеем, што ў вымушанай эміграцыі не толькі бацькі, альбо зусім маленькія дзеці, якія ходзяць у садок, ім значна прасцей станавіцца часткай новай культуры, новай краіны. А падлеткі заўжды трохі кінутыя. І мы вырашылі працаваць з моладдзю. І таксама нам хацелася б, каб яны заставаліся ў беларускім кантэксце, каб мы працягвалі размаўляць пра Беларусь. Няхай зараз мы не можам будаваць Беларусь у Беларусі, але мы мусім працягваць будаваць новае пакаленне, для якога будуць важныя і каштоўнасці, у тым ліку каштоўнасці свабодных медыя.

Цалкам матэрыял:

Далучыцца да лагеру могуць падлеткі з Беларусі ва ўзросце ад 15 да 18 год. Іх чакаюць 9 заняткаў, тры разы на тыдзень па 4 гадзіны. Удзел у праеце бясплатны.
Зарэгістравацца ў ім можна праз спасылку. Заяўкі прымаюцца да 21 чэрвеня.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]