У Вільні адчыніцца вялізны супермаркет Maxima
11 красавіка ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Akropolis ў Вільні адчыняцца дзверы вялізнага маркета Maxima. На яго рэканструкцыю пайшло крыху менш трох месяцаў.
Як паведамляе кампанія, новая версія супермаркета атрымае новае азнакаванне – Maxima XXXX, паколькі гэтая гандлёвая кропка будзе самай буйнай і сучаснай ў краінах Балтыі. Нагадаем, што маркет Maxima ў ГЗЦ Akropolis закрыўся на рэканструкцыю ў студзені 2019 года. У пачатку студзеня там правелі вялікі распродаж.
Беларускае Радыё Рацыя
