У Вільні з’явіўся помнік Ктулху
Год таму
На Лукішскім пляцы ў Вільні ў чацвер з’явіўся помнік Ктулхту. Помнік уяўляе сабой двухметровую піраміду з выявай пачвары, персанажа твораў амерыканскага пісьменніка Говарда Лавкрафта, культавага ў колах аматараў жахлікаў і фантастыкі.
Помнік усталявалі арганізатары канферэнцыі фантастыкі „Lituanicon XXIX”. Помнік мае прастаяць прынамсі некалькі дзён, а таксама будзе даступны для прагляду і на згаданай канферэнцыі, якая пройдзе 5 траўня.