У вёсцы Саколе ў гміне Міхалова адкрыўся Цэнтр мясцовага вырабу



Цэнтр будзе прамаваць культуру, кухню і народнае майстэрства Падляшскага ваяводства. Сваю вытворчасць прэзентаваць будуць кавалі, ганчары, пекары, каўбаснікі ды творцы напояў.

Тут таксама пройдуць майстар-класы і прэзентацыі гэтых традыцыйных прафесіі. У спіс творцаў Цэнтру мясцовага вырабу трапілі перад усім людзі рэгіёна Кнышынскай пушчы, між іншым, скульптар Рыгор Казбярук з вёскі Старыя Кухмы.

– Я восем гадоў займаюся разбярствам, памалу стругаў, але нідзе не паказваў, а тут паўстаў гэты Цэнтр прадукту лакальнага, прыехалі да мяне, і цяпер супрацоўнічаю з гэтым цэнтрам.

Пакуль у спісе Цэнтра знаходзіцца 60 народных творцаў. Цэнтр мясцовага вырабу знаходзіцца ў перадваенным Народным доме. Апрача таго творцы маюць магчымасць прэзентаваць свае вырабы ў новай майстэрні.

Лукаш Леанюк, Беларуская Радыё Рацыя