У Ячне збіраюць грошы на рамонт царквы



Дабрачынны баль і калядаванне — гэта мае дапамагчы ў сабраць грошы на рамонт царквы ў Ячне.

Парафіі патрэбна каля 60 тысяч залатых на аднаўленне купала святыні. Стары —працякае, што спрычыняецца да разбурэння царквы знутры. Да збору грошай актыўна падключыліся прыхаджане.

Кажа Павал Лазук з Гарасімоўцаў:

— Мы вырашылі ўжо зрабіць грунтоўна: праводзім зборы грошай і бацюшка таксама стараецца як можа, ладзіць дабрачынны баль. Мы любымі спосабамі будзем старацца, каб рэалізаваць наш план, каб царква і выглядзе мела і служыла нам на вякі вякоў.

Як падкрэслівае настаяцель прыхода айцец Пятро Ганчарук супольны клопат пра царкву аб’ядноўвае прыхаджан:

— Галоўная мэта — паказаць, што разам мы можам нешта зрабіць, што мы можам разам зладзіць баль, разам пагуляць, парадавацца, а не толькі сабрацца ў храме, калі ідзе малітва.

Дабрачынны баль адбудзецца 27 студзеня ў Дуброве Беластоцкай. Пацвердзіць сваю прысутнасць ахвотныя могуць да апошняга моманту перад пачаткам балю.

Таксама тыя, хто хоча дапамагчы ў рамонце царквы могуць пералічыць грошы на банкаўскі рахунак:

Cerkiew pw. Zmartwychwstania Pańskiego w Jacznie

16-200 Dąbrowa Białostocka

Jaczno 20

тэл: 660 661 234/85 712 81 81

нумар рахунку: 03 8093 0000 0032 5187 2000 0010

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара