У Ядвабным ушанавалі памяць габрэяў, загінулых ад рук польскіх суседзяў
10 ліпеня ў мястэчку Ядвабнае праходзяць жалобныя ўрачыстасці з нагоды 73-й гадавіну масавага забойства габрэеў. 10 ліпеня 1941-га года, мясцовыя палякі спалілі жыўцом альбо забілі як мінімум 340 сваіх габрэйскіх суседзяў.
Як паведаміла прадстаўніца Габрэйскай гміны ў Варшаве Яанна Кажанеўская, сёння як і штогод на малітву да абеліску ў Ядвабным прыбылі ў госці з Варшавы ды Ізралю:
– Ва ўшанаванні бяруць удзел прадстаўнікі Габрэйскай супольнасці з Варшавы, Ізраілю і Берліну.
Пасля малітвы ў Ядвабным, госці накіраваліся ў Радзілаў, яшчэ адно месца пагрому ў ліпені 41-га года.
Летась у Ядвабным адбыўся жахлівы акт вандалізму. Невядомыя аблілі абеліск зялёнай фарбай, намалявалі свастыкі, а на каменным плоце вялізнымі літарамі напісалі: “Не выбачаемся за Ядвабнае – былі лёгка згаральныя”.
Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя
