У Занях абнавілі мемарыяльную пліту на магіле ахвяраў «Бурага»



Абноўленая мемарыяльная пліта на магіле-помніку ля вёскі Зане, дзе знайшлі спачын 24 ахвяры злачынных дзеянняў аддзелу польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса, мянушка «Буры».

На мемарыяльнай пліце змешчаны надпіс на польскай мове «Пайменны спіс праваслаўных жыхароў вёскі Зане, гміна Браньск, якія былі прызначаныя тагачаснымі ўладамі Польшчы да эвакуацыі на Усход, за мяжу. 2 лютага 1946 году былі закатаваныя аддзелам узброенага падполля НЗВ капітана Рамуальда Райса, псеўданім «Буры». Далей пералічаныя пайменна ахфяры. Мемарыяльная пліта была абноўленая да 76-й гадавіны трагедыі, аднак некаторыя з сем’яў афхвяраў адзначаюць, што адбылося гэта без кансультацыяў:

-Тут мая бабуля паставіла крыж і раптам яго няма! За агароджай стаяў крыж. Яго паставіла мая бабуля – Альшэўская Вольга. Тут пахаваны мой дзядуля. Усё адбылося адначасна – і замена мемарыяльнай пліты, і знікненне гэтага крыжа. Так не павінна быць!

Помнік-магіла ў Занях быў пабудаваны ў канцы 60-х гадоў уладамі Народнай Польшчы. Мемарыяльная пліта была моцна знішчана часам. Прозвішчы, якія былі змешчаны на старой пліце, былі ўжо нечытабельныя.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]