Учынкі, вартыя пашаны



Такія паводзіны вартыя пашаны. Прэзідэнт горада Беластока адзначыў двух кіроўцаў грамадскага транспарту, якія дапамаглі пасажырам у крызісных сітуацыях.

Адзін з іх аказаў першую дапамогу пасажыру, хвораму на эпілепсію. Другі з кіроўцаў разам з іншым пасажырам затрымаў злодзея, які ўкраў тэлефон. Кіроўца Міхал Патрыяк не адчувае сябе героем, ён лічыць, што кожны павінен дапамагчы іншаму.

– Укралі тэлефон. Адзін са злодзееў уцёк, другога разам з пасажырам нам удалося затрымаць. Прывялі яго ў аўтобус, замкнулі дзверы і выклікалі паліцыю. Кожны на маім месцы зрабіў бы тое ж. Я не адчуваю сябе героем, рады, што змог дапамагчы.

Кіроўцы Томаш Патрыяк і Збігнеў Беляўскі атрымалі ад прэзідэнта віншавальныя лісты і падзяку за ахвярнасць і прафесіяналізм. Кіраўніцтва грамадскага транспарту ў Беластоку праінфармавала, што кіроўцы таксама атрымаюць прэміі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара