Украіна часова адключыць трансмежныя электрасеткі з Беларуссю



Украіна ў канцы лютага на тры дні адключыць трансмежныя сеткі з Беларуссю. Як паведамляе прэс-служба Мінэнерга, украінскі бок узгадніў свае дзеянні з беларускім бокам і загадзя папярэдзіў аб выпрабаваннях. Адключэнне запланавана на 24-26 лютага.

„Рашэнне Украіны аб адключэнні трансгранічных ліній электраперадачы не паўплывае на працу энергасістэмы Беларусі”, – пракаментавалі ў Мінэнерга.

Украіна, як і краіны Балтыі, ставіць сваёй мэтай сінхранізацыю электрасетак з энергасістэмай Еўразвяза. Беларусь таксама рыхтуецца да гэтай падзеі. У красавіку мінулага года былі праведзены іспыты работы з адключэннем трансгранічных ліній электраперадачы з Літвой.

[manual_related_posts]