Украіна можа распачаць рэгулярную рэтрансляцыю польскіх тэлеканалаў
Нацыянальная рада па пытаннях тэлебачання і радыё ўжо звярнулася ў Краёвую Раду па пытаннях радыё і тэлебачання Польшчы з просьбай паспрыяць павялічэнню вяшчання польскіх тэлеканалаў ва Украіну.
Адразу пасля анексіі Крыма і пачатку актыўных вайсковых дзеянняў на Данбасе ва Украіне адключылі амаль усе расейскія тэлеканалы. Міністэрства Культуры і Дзяржкіно склалі спіс расейскіх фільмаў і серыялаў, «якія ўхваляюць войска, паліцыю і спецслужбы агрэсара» і дэманстрацыя якіх забароненая ва ўкраінскім эфіры.
Але ва Украіне пакуль няздольныя задаволіць патрэба гледачоў у забаўляльных праграмах, а таксама ў серыялах, да якіх прызвычаіўся ўкраінскі тэлеспажывец. Да таго ж, для стварэння падобных праграм не заўсёды ёсць грошы.
Рэтрансляцыя польскіх тэлеканалаў, на думку Нацыянальнай рады па пытаннях тэлебачання і радыё, і павінна запоўніць гэты прагал.
У разе, калі польскія тэлепраграмы з’явяцца ва ўкраінскім эфіры, яны будуць транслявацца ў перакладзе на ўкраінскую мову.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя