Украіна, Польшча і Літва хочуць стварыць ваенную брыгаду



Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск, абмеркавалі падчас тэлефоннай размовы стварэнне сумеснай польска-літоўска-ўкраінскай ваеннай брыгады.

Як гаворыцца на афіцыйным сайце ўкраінскага прэзідэнта, «бакі надалі вялікую ўвагу пытанню стварэння польска-літоўска-ўкраінскай ваеннай брыгады «УкрПолЛітБрыг», у прыватнасці, дамовіліся падпісаць адпаведнае пагадненне ў бліжэйшы час», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Парашэнкі на прэзідэнцкім сайце.

Акрамя таго, прэзідэнт Украіны падзякаваў Польшчы за падтрымку і выказаўся «за паскарэнне працэдур дапамогі з боку Польшчы, у прыватнасці, перадачы закупленых бронекамізэлек праз мытню Рэспублікі Польшча».

Пётр Парашэнка правёў тэлефонную размову і з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайтэ. Ён выказаў ёй падзяку за тое, што Літва адной з першых ратыфікавала пагадненне аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕЗ.

[manual_related_posts]