Украіна рыхтуецца да магчымых правакацый з выкарыстаннем мігрантаў з боку Беларусі



На ўкраінска-беларускай мяжы ўзмацняюцца меры для таго, каб у выпадку неабходнасці стрымаць паток мігрантаў, заявіў у каментары „РБК-Украіна” першы намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны Яўген Енін.

„Прымаюцца меры па інжынерным уладкаванні ўчастка дзяржаўнай мяжы Украіны з Беларуссю, — растлумачыў ён. — Органы аховы дзяржаўнай мяжы Украіны ўзмоцняцца асабовым складам, тэхнікай і спецыяльнымі сродкамі, у тым ліку беспілотнікамі і службовымі сабакамі”.

Паводле слоў першага намесніка кіраўніка МУС, сітуацыя на мяжы „цалкам кантралюецца”. „Суседзі павінны ўсведамляць, што ўкраінскія межы падрыхтаваныя да такіх правакацый. Ужо пралічаныя верагодныя напрамкі, па якіх могуць дабрацца да Украіны мігранты”, — падкрэсліў Енін.