Украіна ўвяла спецыяльныя абмежаванні на мяжы з Беларуссю і Расеяй



Міністэрства ўнутраных спраў Украіны паведаміла пра тое, што ў раёнах, якія мяжуюць з Расеяй, Беларуссю, часова акупаванымі тэрыторыямі Украіны і прылягаюць да марскога ўзбярэжжа, уводзяцца часовыя дадатковыя рэжымныя абмежаванні.

Цяпер у гэтых мясцовасцях абмежаванае: знаходжанне на мяжы ноччу; перасоўванне лодак па памежных вадаёмах; рух (акрамя вайскоўцаў, праваахоўных органаў, сельскагаспадарчай тэхнікі) па дарогах, якія не ўваходзяць у рэестр дарог і вядуць да мяжы. Узмоцнены таксама рэжым знаходжання замежнікаў у памежнай зоне, выкарыстання радыёстанцый, палётаў лёгкіх самалётаў і беспілотнікаў, здымкі відэа, фатаграфавання вайскоўцаў і аб’ектаў мяжы, перасоўвання па берагах ці лёдзе прымежных вадаёмаў.

Фота: facebook

[manual_related_posts]