Украінец перавозіў нелегальных мігрантаў і трапіў у ДТЗ каля Бельска



Украінец перавозіў двух нелегальных мігрантаў і патрапіў у ДТЗ каля Бельска-Падляшскага, – паведамляе Radio Białystok.

22 лютага легкавы аўтамабіль Opel сутыкнуўся з грузавіком, які перавозіў вугаль, на дарозе Бельск-Падляшскі – Сямятычы. Вадзіцель легкавушкі выехаў на сустрэчную паласу, па якой рухаўся грузавік.  Высветлілася, што пасажыры легкавушкі нелегальна перасеклі беларуска-польскую мяжу. Кіроўцам аказаўся 29-гадовы грамадзянін Украіны, а пасажыры – грамадзянамі Афганістана. Пасажыраў з траўмамі даставілі ў лякарню, а кіроўцу арыштавалі.

Дарэчы, учора, 22 лютага, беларуска-польскую мяжу спрабавалі перайсці 36 нелегальных мігрантаў. Гэта грамадзяне Ірака, Лівана, Камеруна, Афганістана, Егіпта і Сенегала. Усе былі затрыманыя, паведаміла польская памежная служба.

Фота: Straz_Graniczna

[manual_related_posts]